Старонка:BNT.Vosienskija i talocnyja piesni.djvu/100

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Усе дубовыя,
На іх цвяточкі
Усё ружовыя.
Сарву цвяточак,
Саўю вяночак,
На галовачку
Свайму палюбоўнічку.
Як мяне любіў,
Шчаслівы ён быў,
Перастаў любіць -
Стаў без шчасця жыць:
Па вуліцы ходзіць,
Валанкаецца,
Усім сабакам
Наругаецца.

75. КАЦІЛІСЯ ДВА ЯБЛЫЧКІ

Каціліся два яблычкі,
Абодва садавыя,
Любілі мяне два малойчыкі,
Абодва маладыя.
Адзін любіў паўдарожачкі,
А другі з Украіны,
Разлучылася маё сэрданька
На дзве палавіны.

76. СКАЦІЛІСЯ ДВА ЯБЛЫЧКА

Скаціліся два яблычка,
Абодва садавыя,
Любілі ж мяне малойчыкі,
Абодва маладыя.
Адзін любіў — хустачку купіў,
А другі — навек згубіў.