Старонка:BNT.Vosienskija i talocnyja piesni.djvu/99

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Кудзеркамі апусціўся
Ды й часаў бы кудзеркі
Частым-густым грабяшэчкам,
Ды й пушчаў бы кудзеркі
Ды на ціхі Дунаёчак.
Ды й плывіце, кудзеркі,
Вы па ціхім Дунаёчку.
А там дзеўка воду брала
Ды ўчарпнула кудзеркі
Ды ў чысовыя вядзеркі.

73. А Ў ЧЫСТЫМ ПОЛІ

А ў чыстым полі[1],
А ў чысцюсенькім,
Там кусты густы
Усе й дубовыя,
Цвілі цвяточкі
Усе ружовыя.
Вырву цвяточак,
Саўю вяночак,
Саўю вяночак
На галовачку
Свайму першаму
Палюбоўнічку.
Як мяне любіў,
Так шчаслівы быў,
Любіць персатаў -
Ён няшчасны стаў.
Ён няшчасны стаў,
У цюрму папаў.

74. А Ў ЧЫСТЫМ ПОЛІ

А ў чыстым полі[1]
Усе кусты густы,
Усе кусты густы,

  1. 1,0 1,1 Кожны радок паўтараецца.