Старонка:BNT.Vosienskija i talocnyja piesni.djvu/101

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

77. А НА ДУБЧЫКУ ДВА ГАЛУБЧЫКІ

А на дубчыку два галубчыкі,
Ой, рана, рана, два галубчыкі[1]
Б’юцца, дзяруцца за галубачку,
Каму галубка, каму крылейка.
Каму крылейка — той лятаць будзіць,
Каму галубка — брукаваць будзіць.
А на вуліцы два малойчыкі
Б’юцца, дзяруцца да за дзевачку,
Каму пярсцёнкі, каму дзевачка.
Каму пярсцёнкі — той насіць будзіць,
Каму дзевачка — той з ёй жыць будзіць.

78. ПАЙДУ Я Ў ПОЛЕ

- Пайду я ў поле,
Займу шыроку постаць.
Не з кім мне стаці,
Постаць выганяці.
— Не хадзі, мой сыночак,
Запражы сабе коняў
І едзь жаніцца,
Прывязеш сабе жану,
А мне памочніцу.
Будзем жаць,
І нам будзе бог памагаць,
А мы будзем з радасці спяваць.

79. ОЙ, ЛЯЦЕЎ ВОРАН ДЫ ЧОРНАЯ ГАЛКА

Ой, ляцеў воран ды чорная галка,
Ой, нізка над вадою,
Ой, раскажыце, братцы, майму роду,
Што застаў сіратою.
Сіратою небальшою нядаўна застаўся

  1. Прыпеў паўтараецца з другой часткай кожнага радка.