Перайсці да зместу

Старонка:BNT.Viesnavyja piesni.djvu/230

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Як пушчу стралу
Па ўсяму сялу[1].

Ды ідзі, страла,
Да уздоўж сяла,

Да зайдзі, страла,
К добру молайцу,

Да убі, страла,
Добрага молайца.

Да й што па молайцу
Некаму плакаці:

Матка старая,
Сястра малая,

А жана молада
Жыве каля горада.

Ой, дзе конік бяжыць,
Там зямля дрыжыць.

Ой, дзе мамка жыве,
Там рэкі плывуць,

Дзе сястра жыве,
Ручаі плывуць,

А дзе жонка жыве,
Пажары гараць.

  1. Кожная страфа паўтараецца.