Гэта старонка не была вычытаная
292. Як пушчу стралу да й па ўсём сялу
ВЫЯВА
Як пушчу стралу да й па ўсём сялу,
Ой, ля-лёй, ой, да каля горада[1].
Да ўпала страла пасярод сяла,
Да ўбіла страла добра моладца,
Добра моладца каля горадца.
Да й ляжыць цела, як папер бела,
Ніхто к целечку не прыступіцца.
Прыступілася Ганна Паўлаўна,
Ўзяла целечка да й на ручанькі,
Панесла цела да й да цэркаўкі.
293. Як пушчу стралу
ВЫЯВА
- ↑ Прыпеў «Ой, ля-лёй, ой» паўтараецца з другой часткай кожнага радка.