Гэта старонка была вычытаная
294. Да ляцела страла да і ўдоўж сяла
ВЫЯВА
Да ляцела страла да іўдоўж сяла,
Ой лі, ой лі, да і ўдоўж сяла[1].
Да ўбіла страла да добрага молайца. Па добраму молайцу да некаму плакаці. Прыляцелі тры пташачкі-шчабяташачкі. Первая села у галовачках, Другая села на шчырым сэрцы, Трэця села ў белых ножачках. Што ў галовачках — яго мамачка, На шчырым сэрцы — яго сястрыца, У белых ножачках — малада жана. Дзе мамка плача, там рака цячэ, Дзе сястра плача, там калодзезі, Дзе жана плача, там расы няма.
- ↑ Прыпеў «Ой лі, ой лі» паўтараецца з другой часткай кожнага радка.