Старонка:BNT.Viesnavyja piesni.djvu/228

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

291. Як пушчу стралу

ВЫЯВА

Як пушчу стралу
Да па ўсём сялу,
Вох і вой, лёлі,
Да па ўсём сялу.

Ты ідзі, страла,
У канец сяла,
Вох і вой, лёлі,
У канец сяла.

А ты, ластаўка,
Ты касістая,
Вох і вой, лёлі,
Ты касістая.

Ты касістая,
Грабяністая,
Вох і вой, лёлі,
Грабяністая.