Гэта старонка не была вычытаная
Рана-рана,
Русалкі сядзелі.
Прасілі русалкі
Ў маладзічак намётак,
Рана-рана
Ў маладзічак намётак:
- Маладзічкі-цёткі,
Дайце нам намёткі,
Рана-рана,
Дайце нам намёткі.
Хоць яны раўненькі,
Абы былі бяленькі,
Рана-рана,
Абы былі бяленькі.
Прывяду русалак
Ў зеляное жыта,
Рана-рана,
Ў зеляное жыта.
Там русалкі ў жыце
Зялёным сядзелі,
Рана-рана,
Зялёным сядзелі.
А мой каласочак,
Як яварочак,
Рана-рана,
Як яварочак.
А мая жыцінка,
Як праскурачка,
Рана-рана,
Як праскурачка:
Ў печцы піражком,
На стале калачком,
Рана-рана,
На стале калачком.