Гэта старонка не была вычытаная
281. На граной нядзелі
На граной нядзелі
Русалкі сядзелі,
Рана-рана,
Русалкі сядзелі.
Правяду русалак
Із бору да бору,
Рана-рана,
Із бору да бору.
Із бору да бору,
Ў зелену дуброву,
Рана-рана,
У зелену дуброву.
Штоб не ласкаталі,
У зіму не лякалі,
Рана-рана,
У зіму не лякалі.
У зіму не лякалі,
Улетку не пужалі,
Рана-рана,
Улетку не пужалі.
Прасілі русалкі
Ў дзевачак сарочак,
Рана-рана,
Ў дзевачак сарочак:
[- Дзевачкі-сястрычкі,]
Дайце нам сарочак, Рана-рана, Дайце нам сарочак.
Хоць яны раўненькі, Абы былі бяленькі, Рана-рана, Абы былі бяленькі.
На граной нядзелі Русалкі сядзелі,