Перайсці да зместу

Старонка:BNT.Viesnavyja piesni.djvu/222

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

282. На гранай нядзелі

На гранай нядзелі
Русалкі сядзелі,
Ой, рана-рана,
Русалкі сядзелі.

Халадок капалі
Да й не выкапалі,
Ой, рана-рана,
Да й не выкапалі.

Толькі выкапалі
Баравую ветку,
Ой, рана-рана,
Баравую ветку.

Баравая ветка
Ні красна, ні ясна,
Ой, рана-рана,
Ні красна, ні ясна.

Што й крашчы таго
Адарка у бацькі,
Ой, рана-рана,
Адарка у бацькі.

Па двару хадзіла,
Бацькаў двор красіла.
Ой, рана-рана,
Бацькаў двор красіла.

На ганкі уступіла,
Ганкі асвяціла,
Ой, рана-рана,
Ганкі асвяціла.

283. Ходзіць русалка па вуліцы

Ходзіць русалка па вуліцы,
Заве Пятрышчу к сабе на гулі:
— Хадзі, Пятрышча, ка мне на гулі.