Перайсці да зместу

Старонка:BNT.Viesnavyja piesni.djvu/219

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

На крывой бярозе
Русалкі сядзелі,
Ой, рана-раненька,
Русалкі сядзелі.

Русалкі сядзелі,
На дзевак глядзелі,
Ой, рана-раненька,
На дзевак глядзелі.

— Дзевачкі-сястрыцы,
Падайце нам вадзіцы,
Ой, рана-раненька,
Падайце нам вадзіцы.

— Не дадом вадзіцы,
Дадом каланіцы,
Ой, рана-раненька,
Дадом каланіцы.

Дадом каланіцы
Душу прамачыці,
Ой, рана-раненька,
Душа прамачыці.

280. На граной нядзелі русалкі сядзелі

На граной нядзелі русалкі сядзелі,
Рана-рана, русалкі сядзелі!
Прасілі русалкі у дзевак сарочак,
Рана-рана, у дзевак сарочак!
У дзевак сарочак, ў маладзіц намётак,
Рана-рана, ў маладзіц намётак:
— Дзевачкі сястрычкі, дайце нам сарочкі,
Рана-рана, дайце нам сарочкі.
Хоць яны пласконны, штоб былі дадонны.
Рана-рана, штоб былі дадонны.
Хоць яны таўсценькі, штоб былі бяленькі,
Рана-рана, штоб былі бяленькі!