Перайсці да зместу

Старонка:BNT.Viesnavyja piesni.djvu/218

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Ой, рана-рана,
Душу прычасціці.

Душа прычасціцца -
Жыццё вараціцца,
Ой, рана-рана,
Жыццё вараціцца.

Тады будзем з вамі
Краскі сабіраці,
Ой, рана-рана,
Краскі сабіраці.

Краскі сабіраці,
Песенькі пяяці,
Ой, рана-рана,
Песенькі пяяці.

279. На граной нядзелі

ВЫЯВА

На граной нядзелі
На крывой бярозе,
Ой, рана-раненька,
На крывой бярозе.