Перайсці да зместу

Старонка:BNT.Viesnavyja piesni.djvu/206

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Разаўём вянкі на святкі,
Разаўём вянкі на святкі,
На гадавыя празнічкі,
На гадавыя празнічкі.
а мы вяночкі развілі,
А мы вяночкі развілі,
Мы гарэлачку папілі,
Мы гарэлачку папілі,
Мы яешаньку паелі,
Мы яешаньку паелі.

251. Ой ты, тройца

ВЫЯВА

Ой ты, тройца,
Прасвятая багародзіца,
А хто лён пасеяў,
То няхай зародзіцца.

А хто лён сеяў -
То няхай зародзіцца,
А хто не сеяў,
То няхай не родзіцца.