Перайсці да зместу

Старонка:BNT.Viesnavyja piesni.djvu/207

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

252. Тройца, тройца...

Тройца, тройца, свята багародзіца,
Пасею жыта, да няхай зародзіць.
Пасею жыта, пасею пшаніцу,
Зарадзі, божа, усяку пашніцу.
Што зародзіцца, то для майго бацюхна,
Што не зародзіцца, то для майго свёкарка.
Саладок мядок, то для маёй матанькі,
А горка гарэлка, то для маёй свякоркі.

253. Тройца, тройца...

Тройца, тройца, святая багародзіца,
Пасею лёна, няхай зародзіцца.
Што харошы лён, то для матанькі маёй,
А што найхарошшы, для мяне, маладой,
А што з чарыўкаю, то для свякроўкі ліхой,
Бо свякроўка не родная маці,
Будзе хадзіці да чарыўку вырываці.

254. Ой ты, тройца...

Ой ты, тройца, прасвятая багародзіца,
Да пасеем жыта, да няхай зародзіцца.
Пайду я таго жыта глядзеце,
Аж вывела перапёланька дзеці.
Ой, пайду я другі раз глядзеці,
Да забралі перапёлчыны дзеці.
Да бадай таму тры гады хварэці,
Хто забраў перапёлчыны дзеці.