Перайсці да зместу

Старонка:BNT.Viesnavyja piesni.djvu/205

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Хадзіла тройца каля аконца[1].
Я ж, маладзенькая, не выспалася,
На таргу была, торгу слухала.
А хто ж дораг, а хто ж дзешаў?
За дзевак тысячы даюць,
А хлопчыкаў дарма не бяруць.

249. Дзеўкі ў луг ішлі

Дзеўкі ў луг ішлі,
Сто рублей найшлі.
Ай, люлі, люлі,
Сто рублей найшлі.

Дзеўкі з лугу йшлі,
Пяцьдзесят знайшлі,
Ай, люлі, люлі,
Пяцьдзесят знайшлі.

Мы куміліся,
Не сварыліся,
Ай, люлі, люлі,
Не сварыліся.

Раскуміліся
Й пасварыліся,
Ай, люлі, люлі,
Пасварыліся.

250. Ай, не радуйся, зялён дуб

Ай, не радуйся, зялён дуб,
Ай, не радуйся, зялёны,
Не к табе ідзём вянкі развіваць,
Не к табе ідзём вянкі развіваць.
Ай, узрадуйся, бяроза,
Ай, узрадуйся, белая,
Мы к табе ідзём вянкі развіваюць,
Мы к табе ідзём вянкі развіваць.

  1. У пачатку і канцы кожнага радка пяецца прыпеў «Божа ж мой».