Старонка:BNT.Viesnavyja piesni.djvu/204

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

247. Ой, была тройца, была

Ой, была тройца, была,
Я ж, маладая, не ўгадала.

Я ж, маладая, не ўгадала,
Ой, калі троіцу прагуляла.

Я ж, маладая, таргуючы,
Свайго свёкра прадаючы.

Свёкра прадала — тры рублі ўзяла,
Бацька купіла — сто рублёў дала.

248. Хадзіла тройца каля аконца

ВЫЯВА