Старонка:BNT.Viesnavyja piesni.djvu/203

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

ВЫЯВА

Ці ты бывала, тройца, ці бывала?
Ой, я й, маладая, не ўгадала.

Я і, маладая, не ўгадала,
Я і, малада, на вуліцы не бывала.

Да й на вуліцы я й не бывала,
Эх, мяне мая мамачка не пушчала.

Мяне мая мамачка не пушчала,
Ой, да й у камору, ой, запірала.

Да й у камору, эх, запірала,
А у каморачцы акеначка.

А ў каморачцы ды аконечка,
А там мяне, маладой, ой, бядненечка.

А там мяне, маладой, бядненечка,
А па вуліцы дымок, ох, ды ідзе.

А па вуліцы дымок ды ідзе,
А там мой міленькі танок вядзе.

А там мой міленькі танок вядзе,
А у левай руцэ ён вянок нясе.