Гэта старонка была вычытаная
Памажы нам, божа,
Памажы нам, божа,
Божа мілы, на й улачку выйсці.
На й улачку выйсці,
На й улачку выйсці,
Божа мілы, песенку запеці.
Такую вясёлу,
Такую вясёлу,
Божа мілы, дзевачка плача.
Не за любага ідучы,
Не за любага ідучы,
Божа мілы, пасцелю сцелючы.
Пасцелю, пасцелю,
Пасцелю, пасцелю,
Божа мілы, ў тры рады пярыны.
Чацвёрты падушкі,
Чацвёрты падушкі,
Божа мілы, там палягуць душкі.
246. Ці ты бывала, тройца, ці бывала?
ВЫЯВА