Старонка:BNT.Viesnavyja piesni.djvu/201

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Дзевачкі сядзелі да работу рабілі,
Работу рабілі, да шырыначкі шылі.
Нітачак не малі, шаўкамі абшывалі!

244. Хадзіце, дзевачкі

- Хадзіце, дзевачкі,
У луг гуляць[1],

Зялёных вянкоў
Развіваць.

— А мы вяночкі
Развілі,

Мы гарэлачку
Папілі.

А рабятушкам
Не далі.

А рабятушкі
Барбасы.

245. Памажы нам, божа

ВЫЯВА

  1. Кожная страфа паўтараецца.