Старонка:BNT.Viesnavyja piesni.djvu/200

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Чарадою.
Ой, толькі сесці паехаці,
Паехаці,
У Крываносах дзеўку засватаць,
Засватаць.
У Крываносах дзеўкі багаты,
Багатыя,
У іх падаркі рагатыя,
Рагатыя.
А ў Прусах дзеўкі ўбогія,
Убогія,
У іх падаркі шаўковыя.

242. Ляцелі гусі гукаючы

Ляцелі гусі гукаючы
Слаўнага сяла шукаючы.
Слаўна сяло Намастырскае:
У ім юлачкі шырокія,
У іх дзевачкі харошыя,
У іх галоўкі, як макоўкі,
Яны шчабечуць, як ластаўкі.
Ляцелі гусі гукаючы,
Брыдкага сяла шукаючы.
Брыдка сяло Восаўска:
У ім вулачкі вузенькія,
У іх дзевачкі брыдзенькія,
У іх галовішчы, як памялішчы,
Яны дзяруцца, як дзяркачышчы.

243. Вярбовая кладка на вярбе ляжала

Вярбовая кладка на вярбе ляжала,
На вярбе ляжала і з вярбы упала,
І з вярбы упала, хлопчыкаў пабіла.
Хлопчыкі сядзелі, работу рабілі,
Да работу рабілі, да сабачак лупілі,
Ножыкаў не малі, зубкамі абцягалі.
Вярбовая кладка на вярбе ляжала,
На вярбе ляжала і з вярбы упала,
І з вярбы упала, дзевачак пабіла.