Гэта старонка не была вычытаная
Вы кумушкі-падружачкі,
Сястрыцы мае,
Як будзеце ў зелен сад іціць,
Завіце мяне.
Як будзеце вы краскі рваць,
Нарвіце і мне,
Як будзеце вяночкі віць,
Савіце і мне,
Не ўсе вянкі паверх плывуць,
А мой на дно паў,
Не ўсіх дружкі з паходу йдуць,
А мой там прапаў.
231. Ну-тка, кума, пакумімся!
Ну-тка, кума, пакумімся!
Ну-тка, дзеўка, пагалубімся!
Ты мне кума, а я табе,
З кумой скуміліся,
Душа з душой злюбіліся.
Не хадзі, кума, вясной замуж:
Вясною хлеба нетуці,
А хадзі, кума, замуж восенню:
Восенню, кума, пірагоў напякуць.
232. І куміліся, і любіліся
І куміліся, і любіліся,
І з кумой пасварыліся.
Тры дні, два дні ядналіся,
Гарэлкаю пахмяляліся.
Кумусічка, любусічка,
Не бі маіх вуцянят.