Старонка:BNT.Viesnavyja piesni.djvu/196

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Мае вуцяняткі
Табе шкоды не нарабілі:
Паядаўшы грэчкі,
Паляцелі да рэчкі,
Паядаўшы пшанічкі,
Паляцелі да крынічкі.

233. Выхвалялася бяроза

Выхвалялася бяроза,
Што ў яе лісточак зялёненек,
Што ў яе вецвікі да долу.
Як зачуў, пачуў стары дуб:
— Не хваліся, — кажыць бярозе, -
Не сама бяроза расцілась,
Расціў бярозу гасподзь бог,
Зеляніў лісточкі дожджычак.
Выхвалялася дзевачка,
Што ў яе саянчык да долу.
Як зачуў, пачуў дзяцінка:
— Не сама дзевачка спраўляла,
Спраўляла табе мамачка.
— А ў мяне касіца да пояса.
— Не сама касіцу расціла,
Расціла касіцу мамачка.

234. А наш Іванька панок быў

А наш Іванька панок быў[1],
Ён у Крычаве вянок віў,
Па ўсіх гарадах разнасіў.
Куплялі дзевачкі — не прадаў,
Сваёй Марфачцы дарам аддаў,
А не дарам аддаў, кальцо зняў.

  1. Кожны радок паўтараецца.