Гэта старонка не была вычытаная
Як будзеце цвяточкі рваць,
Пазавеце й мяне,
Як будзеце вяночкі віць,
Савеце і мне.
Як будзеце вяночкі віць,
Савеце і мне,
Як будзеце ў рэчку пускаць,
Пусцеце і мой.
Усе ж вяночкі паверсе ідуць,
Мой жа — на дно,
Усе з вайны малайцы ідуць,
Майго не відно.
Як пайшоў жа мой міленькі,
Пайшоў ваяваць,
Мяне пакінуў няшчасную
Увесь век гараваць.
230. Запей, запей, саловушка
Запей, запей, саловушка,
У вішнёвым саду[1].
Не давайце зазнобушкі
Сярдзечку майму.
Няўжо ж маё сярдзеч[уш]ка
Зазнабілася.
Ох, я па мілым дружочку
Зажурылася.
Усе дзеўкі ў паход ідуць,
А я дома шчэ.
Усе дзеўкі краскі рвуць,
А я дома шчэ.
- ↑ Кожная страфа паўтараецца.