Перайсці да зместу

Старонка:BNT.Viesnavyja piesni.djvu/193

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Ці з Кіева, ці з Сібіры,
Ці з тае Масквы,

А ці з тае староначкі,
Дзе мой бацька п’ець?

А ён жа п’ець, а ён жа п’ець,
За мной пасла шлець.

Па тры паслы, па чатыры
І сам за мной ідзець.

— За чым, за сім, мая дзетачка,
Забарылася,

Ці за гусямі, ці за вуцямі,
Ці за лебедзямі?

— Забарылася, мой татачка,
За дзетачкамі,

Забарылася, мой родненькі,
За дробненькімі.

Накарміла, напаіла,
Спаці палажыла.

229. Да вы кумушкі, вы галубушкі

Да вы кумушкі, вы галубушкі,
Падружанькі мае,
Кумецеся да любецеся
Да любеце й мяне.

Кумецеся да любецеся
Да любеце й мяне,
Недзе ж наша бяздольніца
На чужой старане.

Як пойдзеце ў сад вішнёвы,
Успамянеце й мяне,
Як будзеце цвяточкі рваць,
Пазавеце й мяне.