Гэта старонка не была вычытаная
Толькі адна ружа,
І тая ў агародзе
Садам абсаджана,
Тынам абтынена,
Жытам абсеяна.
Я сад парублю,
Я й тын паламлю,
Жыта на хлеб сажну,
Ружу к сабе вазьму.
207. Юра нежанаты
- Юра нежанаты[1],
Чаму, Юра, не жэнішся?
— Да бог сына жаніў,
Усіх святых спрасіў,
На 'дну Іллю забыў.
А Ілля падзівіла,
Тры хмары спусціла:
Адну дажджавую,
Другую снегавую,
Трэцюю градавую.
208. Ой, Юр’я, Юр’я
ВЫЯВА
Ой, Юр’я, Юр’я,
Не вадзі дзевак у танок,
Не вадзі дзевак у танок.
Горка наша ваяванне,
Горка наша ваяванне,
- ↑ Кожны радок паўтараецца.