«Ідзіце, хлопчыкі, гасіце,
Рэшатам ваду насіце!
Як у рэшаце вада ёсць,
Так у хлопчыкаў праўда ёсць!»
Ляцеў бабёр чараз двор,
На ём сукенак дзевяць пар,
На ём шапачка баброва -
Загарэлася дуброва.
«Ідзіце, дзевачкі, гасіце,
Кубачкам ваду насіце!
Як у кубачку вада ёсць,
Так у дзевачак праўда ёсць!»
204. Яловае карыта поўна вадой наліта
Яловае карыта поўна вадой наліта.
Дзевачкі ножкі памылі,
А хлопчыкі ваду выпілі!
Дубовае карыта поўна вадой наліта.
Пчолкі ножкі памылі,
А дзевачкі ваду выпілі!
205. Юрайка, Юрайка, ці зелена мураўка?
- Юрайка, Юрайка, ці зелена мураўка?
— Траўка-мураўка зеляненька,
На вуліцы дзевачак паўненька.
Траўка-мураўка пабялела,
На вуліцы дзевачак пагалела.
Да йшоў дожджык дробненькі,
Памачыў рукавец тоненькі.
206. Юра барадаты
- Юра барадаты[1],
Стары, нежанаты,
Юра, ажаніся.
— Матка, дзевак нету,
- ↑ Кожны радок паўтараецца.