Старонка:BNT.Viesnavyja piesni.djvu/180

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Ручкі, ножкі рукаванне,
Ручкі, ножкі рукаванне.
Ой, Юр’я, Юр’я.
Не вадзі дзевак у танок,
Не вадзі дзевак у танок.

209. Шчыр бор пагараіць

ВЫЯВА

Шчыр бор пагараіць[1],
Што ў тым бары было?
І сукні, і саболі -
Дзявоцкія прыборы.
Лапці і аборы -
Хлапцоўскія прыборы.

210. Юр’я, сыры бор гарыць!

- Юр’я, сыры бор гарыць!
— А што ў тым бару стаіць?
— Стаіць новая клетка.
— Ашто ў той клетцы ляжыць?
— Лапці і аборы — дзяцюцкія ўборы.
— Юр’я, сыры бор гарыць!
— А што ў тым бару стаіць?
— Стаіць новая скрыня.
— А што ў той скрыні ляжыць?
— Сукні і суборы — дзявоцкія ўборы.

  1. Кожны радок паўтараецца.