Перайсці да зместу

Старонка:BNT.Viesnavyja piesni.djvu/177

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

- Вы хадзіце, мальцы, тушыці,
Рэшатам воду насіці!
А ў рашаце́ вады нет,
У нашых мальцах праўды нет!
Загараўся шэры бор.
— Вы хадзіце, дзеўкі, тушыці,
Кубкам воду насіці!
А ў тым кубку вада ёсць,
У нашым дзеўках праўда ёсць!

202. Загарэўся сыры бор

ВЫЯВА

Загарэўся сыры бор,
Ніваю, Юр’я, ніваю[1]!
Пайшлі хлопцы гасіці,
Рэшатам ваду насіці.
А ў рэшаце вады нет,
А у хлапцоў праўды нет.
Пайшлі дзеўкі гасіці,
Вянкамі ваду насіці.
А ў вяночках праўда ёсць.
Загарэўся сыры бор!

203. Ляцеў бабёр чараз двор

Ляцеў бабёр чараз двор,
На ём сукенак дзевяць пар,
На ём шапачка баброва, -
Загарэлася дуброва.

  1. Прыпеў «Ніваю, Юр’я, ніваю!» паўтараецца пасля кожнага радка.