Гэта старонка не была вычытаная
193. Дзе ты, Юр’е, ўрасіўся
- Дзе ты, Юр’е, ўрасіўся?
Дзе ты, Юр’е, ўмачыўся?
— Па далах, па росах ходзячы,
Людзям жыта родзячы.
Дабро жыта на дабро,
Радзі, божа, на лета,
Радзі, божа, на лета
Да лепшае за гэта:
У корані караністае,
У саломцы сцяблістае,
У саломцы сцяблістае,
А у коласе каласістае.
У роўным полі капамі,
У цёмным гумне тарпамі,
А у сверне засякамі,
А на стале баханамі.
194. Дзе ты, Юрка, разліўся
Дзе ты, Юрка, разліўся,
Дзе ты, Юрка, расіўся?
Ці кароўкі доячы,
Ці волікі пасучы?
195. А ты, Юр’я, Мікола
ВЫЯВА