Перайсці да зместу

Старонка:BNT.Viesnavyja piesni.djvu/174

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

- А ты, Юр’я, Мікола,
Абыйдзі жыта наўкола.
Юр’я кажа: «Абыйду».
Мікола кажа: «Ў пучочкі».
Мікола кажа: «Ў каласочкі».
— Дзе ты, Юр’я, ўрасіўся?
Дзе ты, Мікола, ўмачыўся?
— Горы, межы ходзячы,
Жыта, пшаніцу родзячы.
Жыта, пшаніцу — то дабро.
Да дай, божа, на лета,
Да дай, божа, на лета
Лепшую ўроду за гэта.

196. Юр’е, Мікола

Юр’е, Мікола,
Абыйдзі жыта наўкола,
І адамкні зямліцу,
І выпусці расіцу.
І выпусці расіцу
На маладую маладзіцу.
Яна раненька ўставала,
Расіцу абцірала.

197. Разгуляўся Юр’еў конь

Разгуляўся Юр’еў конь,
Разбіў камень капытом.
Як у камені зерне ёсць,
Так ў хлопцаў праўда ёсць.

Разгуляўся Юр’еў конь,
Разбіў гарэх капытом.
Як у гарэху зерне ёсць,
Так у дзяўчынак праўда ёсць.

А вы, хлопчыкі, бяжыце,
Вашы конікі ў жыце.
А ты, мілы, не бяжы,
Бо твой конік на мяжы.