На Юр’я расу бычка напасу[1].
«Бычок-трацячок, ці поўны бачок,
Цялушка-душка, ці поўна брушка?»
182. Юр’я, Юр’я
Юр’я, Юр’я,
Божа мой[2]!
Падай ключы,
Зямлю адмыкаць,
Бычка напасаць!
На Юр’еву расу
Бычка напасу.
— Бычок-трацячок,
Ці повен бачок?
— Яшчэ не повен,
З левым не ровен.
183. Ой, выйду я на вулачку, бычкі бушуюць
Ой, выйду я на вулачку, бычкі бушуюць,
Юр’я, Юр’я, бычкі бушуюць,
Бычкі бушуюць, бо вясну чуюць,
Юр’я, Юр’я, бо вясну чуюць.
Зашумелі рэчкі, ляды паплылі,
Юр’я, Юр’я, ляды паплылі.
Зачарнела зямліца, бо пааралі,
Юр’я, Юр’я, бо пааралі.
Зазелянела бяроза, бо папукалася,
Юр’я, Юр’я, бо папукалася.
Завесялела дубрава, пташкі спяваюць,
Юр’я, Юр’я, пташкі спяваюць.
Зазелянела даліна, квяткі зацвілі,
Юр’я, Юр’я, квяткі зацвілі.
Ой, выйду я, выйду квяткі збіраці,
Квяткі збіраці, вяночкі віці,
Юр’я, Юр’я, вяночкі віці,
Вяночкі віці, Юр’я спяваці,
Юр’я, Юр’я, Юр’я спяваці!