Старонка:BNT.Viesnavyja piesni.djvu/168

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

184. Юр’я, Юр’я па полі ходзіць

ВЫЯВА

Юр’я, Юр’я па полі ходзіць,
Юр’я, Юр’я да бога просіць:

— Урадзі, ўрадзі жыта-пшаніцу,
Пабі, пабі кукаль-мятліцу.

Падай, падай ключы і замкі
Адамкнуці неба і зямлю.

Выпусціці цёплую росу
І на жыта, і на пшаніцу.

Будзе ў корні караністаю,
Ўсерадзіне ды сцяблістаю.

А на полі выжаністаю,
А із поля вывазістаю.

А у гумне выкладзёнаю,
А у млыне вымялёнаю.

А у дзяжы падыходнаю,
А у печы выпячонаю.

А на стале сытна спорнаю,
Нашым людзям на здароўечка.