Гэта старонка не была вычытаная
Вы ўставайце раненька, вы ганіце каровак.
Вы ганіце каровак да на Юр’еву расу,
Да на Юр’еву расу, да на божую красу.
179. А Юр’ева маці маці
А Юр’ева маці,
Божа мілы![1]
Па небе хадзіла,
З Юр’ем гаварыла:
— А Юр’ю мой, Юр’ю,
Падай Пятру ключы
Зямлю адамкнуці,
Траву выпусціці,
Статак накарміці.
Людзям на здароўе,
Ліху безгалоўе.
180. А сягоння Ягоры
А сягоння Ягоры,
Пагонімце, дзеўкі, у поле.
Ешце, каровушкі, травушку,
Піце, каровы, вадзіцу!
А божанька, папасі,
Дамовушкі прыгані,
Дамовушкі прыгані,
У хлеў загані.
181. На Юр’я расу бычка напасу
- ↑ Прыпеў «Божа мілы!» паўтараецца пасля кожнага радка.