Старонка:BNT.Viesnavyja piesni.djvu/152

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

150. Ой ты, сонца, сонца краснае

Ой ты, сонца, сонца краснае,
Ой ты, сонца, сонца краснае,
Да чаму, сонца, за лес коцішся,
Да чаму, сонца, за лес коцішся,
Да чаму не жджэш пары летняе,
Пары летняй, вясны краснае,
Пары летняй, вясны краснае?
Чаму, дзеўка, да ты замуж не йдзеш?
Ужо ж ручнічкі нагатовіла,
Да й папом, сватом да й надавала.

151. Дзякуй богу, што вясна прыйшла

ВЫЯВА

Дзякуй богу,
Што вясна прыйшла[1].

Я, млада,
Каля жыта пайшла.

— Расці, жыта,
Караністае,

Караністае,
Лапушыстае,

Каб у трубы
Пакачалася,

  1. Кожная страфа паўтараецца.