Гэта старонка не была вычытаная
Каб я, малада,
Нажалася
І снапочкаў
Нанасілася.
152. Я ж радзенька, што вясна прыйшла
Я ж радзенька, што вясна прыйшла.
Я ж, маладая, каля жыта пайшла.
— Расці ж, жыта, караністае,
Караністае, каласістае,
Каб у трубы пакачалася,
Каб я, молада, зажалася,
А носячы умарылася,
А ставячы павалілася,
А лічучы не злічылася.
153. Вясна-маці, пусці гуляці
Вясна-маці, пусці гуляці,
Пусці гуляці,
Ужо малойчыкаў не відаці,
Не відаці:
Пайшлі да коней начаваці.
154. Вясна красна к нам у госці прыйшла
ВЫШЛА