Перайсці да зместу

Старонка:BNT.Viesnavyja piesni.djvu/150

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

Яна свёкарку паслухае,
Паслухае,
Возьме вядзерца, пастукае.

143. Ой, вясна, вясна вясёлая

Ой, вясна, вясна вясёлая,
Нарасла трава зялёная. У-у-у!
Да ўзвесяліла ўсе горачкі, даліначкі,
Дзе парабочкі, там дзевачкі. У-у-у!
Ідуць парабочкі страляючы,
А дзевачкі — спяваючы. У-у-у!

144. Вясна наша вясёлая — гу!

Вясна наша вясёлая — гу!
Развесяліла зямлю, ваду — гу!
Зямлю, ваду, мяне маладу — гу!
Молад малойчык па саду ходзе — гу!
Шчыпе красачки за шапачку — гу!
Сваёй дзевачцы за кладачку -гу!

145. Ай, вясна-вясна, вясна севярыстая

Ай, вясна-вясна, вясна севярыстая,
Баюся цябе: ссевярыш мяне.
Ай, лета-лета, лета жаркае,
Баюся цябе: дапячэш мяне.
Ай, зіма-зіма, зіма лютая,
Баюся цябе: змарозіш мяне.

146. А ў лесе, лесе

А ў лесе, лесе
Лісіца брэша,
Мядзведзь рыкае -
Вясну гукае.