Гэта старонка была вычытаная
125. Вясна, вясняначка
ВЫЯВА
— Вясна, вясняначка,
Дзе твая дачка-каханачка?
Ой, вясна, вясеначка
Развесяліла ўсе горачкі,
Усе горы, даліначкі,
Усе кавалеры да дзевачкі.
126. Ой, вясна красна, вясеначка
— Ой, вясна красна, вясеначка,
Дзе й твая й дачка-паненачка?
— Дзе ж май й дачка й? У гародзе.
— Што ж яна робе? — Рожу садзе.
На той жа ружы тры кветачкі,
У нашым сяле тры дзевачкі:
Первая кветка — Манечка-дзеўка,
Другая кветка — Валечка-дзеўка,
Трэцяя кветка — Надзечка-дзеўка.
127. Вясна, вясна, вясеначка
ВЫЯВА