Перайсці да зместу

Старонка:BNT.Viesnavyja piesni.djvu/140

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

- Вясеначка,
Дзе твая дачка Тацяначка?

Тацяначка.
— А й у гародзе чабор поле.

Чабор поле,
Жыжку-крапіўку сырывае,

Сырывае,
Руту-мяту палівае,

Палівае.
Жыжка-крапіўка хлапоцкая,

Хлапоцкая,
Рута-мята дзявоцкая.

123. Да вясна, вясна, вясеначка

ВЫЯВА

124. Вясна й мая, вясеначка

- Вясна й мая, вясеначка,
Дзе твая дачка-паненачка?
— Мая й дачка ў садочку,
Шые сарочку ілляную
Свайму міламу, каханаму,
Шые сарочку пласконную
Свайму міламу бяздольнаму.