Гэта старонка не была вычытаная
ВЫЯВА
- Вясна, вясна, вясеначка, ай[1],
Дзе твая дачка красеначка?
Чаму на вулку не выходзе,
Дзеўкам таночкі не выводзе?
— Як выйду, выйду на вуліцу,
Як плясну, плясну ў ладоначкі,
Каб паразбіваць пярсцёначкі.
128. Вясна, вясна, вясенечка
ВЫЯВА
129. Вясна, вясна, вясняначка
Вясна, вясна, вясняначка,
Чыя то дочка Мар’яначка?
За варотамі быкі пасла,
Ой, назбірала гаршчок масла,
Гаршчок масла, гаршчок сыра,
Усіх хлопчыкаў запрасіла:
«Ешце, хлопцы, і мачайце,
А на гарэлку прабачайце».
- ↑ Кожны радок паўтараецца.