Перайсці да зместу

Старонка:BNT.Viesnavyja piesni.djvu/139

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

— Ой, вясна, вясна, вясенечка,
Вясенечка,
Дзе твая дачка Тацяначка?
Тацяначка.
— Да й у гародзе чабор поле,
Чабор поле.
Ой, чабор поле, песні пяе,
Песні пяе.
Ой, песні пяе, казкі кажа,
Казкі кажа.
Ой, песні пяе дзявоцкія,
Дзявоцкія.
Ой, казкі кажа хлапоцкія.

122. Вясеначка

ВЫЯВА