Старонка:BNT.Viesnavyja piesni.djvu/122

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Малоданькі, малоданькі
Убраны былі,
Красны дзеўкі замуж пашлі.

90. Вясна красна па зарэччу йшла

Вясна красна па зарэччу йшла,
А малым дзеткам па яечку нясла,
А старым бабкам па кіёчку,
Маладым жонкам па сыночку,
А дзевачкам па вяночку нясла,
А хлопчыкам ды па коніку.
А малым дзеткам пагуляціся,
Старым бабкам падпіраціся,
Маладым жонкам уцяшаціся,
А дзевачкам павянчаціся,
А хлопчыкам наязджаціся.

91. Вясна красна, што прынесла?

ВЫЯВА

- Вясна красна, што прынесла[1]?
- Старым бабачкам па кіёчку,
Маладым паначкам па сыночку,
А красным дзевачкам па вяночку.
Старым бабачкам папірацца,
Маладым паначкам забаўляцца,
А красным дзевачкам павянчацца.

  1. Кожны радок паўтараецца.