Старонка:BNT.Viesnavyja piesni.djvu/121

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

- Прынясла навінку,
Прынясла навінку -
Зялёну травінку.

Зялёну травінку,
Зялёну травінку,
Дзевачкам па вянку.

Дзевачкам па вянку,
Бабачкам па сынку,
А старым па кійку.

89. Вясна красна, вясна красна

ВЫЯВА

- Вясна красна, вясна красна,
Дзе ты была
Да што жа нам прынясла?

— Прынясла хлопцам, прынясла хлопцам
Па лясачцы,
А малым дзецям па кружочку.

Малоданькам, малоданькам
Па чэпчыку,
А дзевачкам па кветачцы.

Каб хлопчыкі, каб хлопчыкі
Ў войска пашлі,
А малыя дзеткі хутка раслі.