Старонка:BNT.Viesnavyja piesni.djvu/123

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

92. Вясна, вясна, што ты нам вынесла?

Вясна, вясна, што ты нам вынесла?
З карабоў жыта павытрасла.
Як вытрасла тры зерняткі,
Ўсё хлапоцкія насеннейкі:
Первае зерне — васі́лічку,
Другое зерне — барве́начку,
Трэцяе зерне — любе́сцячак.
Васілічка — [д]ля хлопчыкаў,
Барвеначак — [д]ля дзевачак.
Любесцячак — [д]ля любосці,
[Д]ля дзявоцкае красатосці.

93. Ой, вясна красна, чаго прыйшла

ВЫЯВА

94. Вясна красна

- Вясна красна[1],
Што прынясла?
Што прынясла,
Вясна красна?

— Малым дзеўкам
Па вяночку,
Большым дзеўкам
Па платочку.

  1. Кожны радок паўтараецца.