Старонка:BNT.Viesnavyja piesni.djvu/120

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

119 87. Вясна красна

ВЫЯВА

— Вясна красна,
Адкуль прыйшла[1],
Адкуль прыйшла, што прынесла?

— Малодачкам —
Па чаўночку,
А дзевачкам — па вяночку;

А дзевачкам —
Па вяночку,
А пастушкам — па кіёчку.

Старым бабкам —
Па галушачцы,
Малым дзеткам — па крамушачцы.

88. Ой, вясна, ты вясна

ВЫЯВА

— Ой, вясна, ты вясна,
Ой, вясна, ты вясна,
Што ж ты нам прынясла?

  1. Другі радок кожнай страфы паўтараецца.