Старонка:BNT.Viesnavyja piesni.djvu/119

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

86. Вясна красна

ВЫЯВА

- Вясна красна[1],
Шчо прынесла?

- Дзеўкам сыра,
Хлопцам кія.

Хлопцам кія -
Валы гнаці,

Дзеўкам сыра -
Вясну зваці.

Дзеўкам бобу,
Хлопцам хваробу,

Дзеўкам па вяночку,
Хлопцам па кіёчку.

Дзеўкам красок,
Хлопцам дудок.

Дзеўкам красак - вянкі віці,

Хлопцам дудак -
Валы гнаці.

  1. Першы радок кожнай страфы паўтараецца.