84. Ой, вясна ды й весенка, ды й весенка
- Ой, вясна ды й весенка, ды й весенка,
Што ж ты нам прынеселка, прынеселка?
— Маладым малодкам — па бердзечку, па бердзечку,
А дзевачкам — па пранічку, па пранічку,
А малым дзеткам — па яечку, па яечку,
А старым дзядкам — па кіёчку, па кіёчку,
Маладым мужчынкам — па плужочку, па плужочку,
А хлопчыкам — па пужачцы, па пужачцы.
Маладым малодкам — красёнцы ткаць,
А дзевачкам — ды й палотны бяліць,
Малым дзеткам з яечкамі гуляць,
Старым дзядкам — на мураўцы сядзець,
Маладым мужчынкам — поле араць,
А хлопчыкам — на пастку гнаць.
85. Вясна красна, шчо нам вынесла?
ВЫЯВА
- Вясна красна, шчо нам вынесла[1]?
— Каробачку жыта вытрасла,
Старым бабам пасідзіннічка,
А маладым пагуляннічка,
А дзевачкам па вяночкаві,
А хлопчыкам па кіёчкаві.
- ↑ Кожны радок паўтараецца.