Гэта старонка не была вычытаная
Да адзін клубок напрала,
Прышла суседка,украла.
Як пайду я к суседцы пад акенца:
- Аддай маё, суседка, клубаценца.
Усе люддзі дзівяцца:
- А чые то кудзеліцы беляцца?
- То тае шэльмы, гультайкі,
Што дзень ходзіць да на пастаянкі,
Што дзень ходзіць да на пастаянкі,
Падпірае людзям лаўкі.
61. То вясна, то красна
То вясна, то красна,
Чужыя жонкі ткуць кросна,
А мая Тэкля лён трэпле,
Пад стрэшкаю стоячы
Ды на сонейка гледзячы.
Адзін клубок напрала
Ды ў трэсачкі схавала,
Прышла суседка і ўкрала,
Дочкам падаркі паткала.
62. Ой, ту ж вясна
Выява