Перайсці да зместу

Старонка:BNT.Viesnavyja piesni.djvu/109

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Ой, ту ж вясна,
Ой, ту ж вясна,
А чужыя жонкі ткуць кросна,
А чужыя жонкі ткуць кросна.
А наша Чэся лён чэша,
А мая Тэкля проч пайшла,
А цэўку мукі набіла,
А яна ж мяне згубіла,
А гарэх масла наклала,
А яна ж мяне абкрала.

63. Ой, вясна красна

Ой, вясна красна,
Да чужыя жонкі ткуць кросна,
А мая шэпля лён трэпле,
Пад стрэшкаю стоячы
Ды на сонейка гледзячы.
Каціцеся, дзеткі, ў атрэп'е,
А я, маладая, ў зрэб'е,
А мужышча ў кажулішча.

64. Вясна чуць, вясна чуць

Вясна чуць, вясна чуць,
А чужыя жонкі кросны ткуць,
А мая Тэкля лён трэпле,
Увярцела ножкі ў патрэп'е -
Пад новым тыночкам
З маленькім сыночкам.

65. Ой, вясна, вясна

Ой, вясна, вясна,
Да й не тканы кросны,
Ляжаць кудзелі
У клеці на полцы,
А я, малада,
З хлопцамі на вуліцы.