Гэта старонка была вычытаная
58. Ой, вясна мая, вясёначка
ВЫЯВА
59. Тут вясна, тут вясна
Тут вясна, тут вясна,
Да чужыя жонкі ткуць кросна,
А я, маладзенькая, не прала,
Да над кудзелькаю драмала,
Да над кудзелькаю драмала,
Да пад лёд кудзелькі пускала.
— Плыві, кудзелька, у валакенца
Да к маёй матцы ў акенца.
няхай яна вас напрадзе і натчэ,
Да на сінім моры пабеліць,
Да на сухім дубе пасушыць,
Да у своечкі пакачае,
Да ка мне, маладзенькай, напрысылае.
60. І эй, вясна красна
І эй, вясна красна,
Ой, чужыя жонкі ткуць кросна,
А я, маладзенька, не дбала,
Усю піліпаўку праспала,
Усю піліпаўку праспала,
Да адзін клубок напрала,