Старонка:Arlianiatam 1945.pdf/6

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Звініць песня ў полі, звініць,
Уторыць сярпу і касе,
Бурліцца вадзіца з крыніц,
Купаецца сонца ў расе.

Цвіці-ж, каласуйся, мой край,
Ці сонейка захад, ці ўсход!
Аб Сталіне песні спявай,
Спявай, беларускі народ!

КАЛЫХАНКА

Спі, мой маленькі сыночак,
Спі, мая дзетка, засні,
Многа з табою мы ночак
Спаць не заснулі ані.

Спі, мой сыночак, мой родны,
Будзеш расці ў новы час!
Чуеш, як ветрык свабодны
Шчасцейкам вее на нас.

Спі, мой сыночак! Лёс горкі
Больш не кране ў барацьбе.
Зоркі, крэмлёўскія зоркі,
Будуць свяціці табе.

Жудкіх не зведаеш ночак,
Блукаць не будзеш нідзе.
Долю тваю, мой сыночак,
Сталін да сонца ўзвядзе.